АЎТАРСКАЕ ПРАВА
Галоўная старонка | ПАСЛУГІ | АЎТАРСКАЕ ПРАВА
АЎТАРСКАЕ ПРАВА
Галоўная старонка | ПАСЛУГІ | АЎТАРСКАЕ ПРАВА
Твор ці не твор? Як яго ахоўваць? Што з ім зрабіць?
У гушчары аўтарскага права мы дапамагаем адшукаць адпаведны шлях.
Аўтарскае права ахоўвае творы, якімі з'яўляецца кожнае праяўленне творчай дзейнасці індывідуальнага характара, зафіксаванае ў любой постаці, незалежна ад вартасці, прызначэння ці спосабу выяўлення. Атрымаць аўтарскія правы вельмі лёгка, бо гэта не патрабуе аніякага афармлення, рэгістрацыі ці аплочвання пошлінаў, чаго не скажаш пра неабходнасць даказаць факт валодання выключнымі правамі на аб'екты аўтраскага права або сумежных правоў – адсюль вынікае вялікая папулярнасць менавіта сістэмы рэгістрацыі правоў прамысловай уласнасці.
Нематарыяльны пажытак мусіць адпавядаць наступным патрабаванням, каб яго можна было прызнаць творам:
- быць вынікам працы чалавека (напр. прадукт дзеянняў прыроды не можа быць прызнаны творам)
- быць зафіксаваным у любой постаці, каб яго можна было прадставіць іншым асобам (напр. пісьмова, вусна іг.д.)
- быць праяўленнем творчай дзейнасці – з'яўляцца новым стварэннем інтэлекту, а не копіяй існуючых твораў.
Усебаковасць нашай каманды дазваляе арыгінальна і дасціпна дапасаваць патрэбы нашых Кліентаў да рынкавых патрабаванняў. Мы прапануем шырокі спектар паслуг датычных пытанняў аўтарскага права:
- кансультацыі і экспертызы ў сферы аўтраскага права
- падрыхтоўка дамоваў датычных аб'ектаў аўтраскага права або сумежных правоў і кіравання імі
- апрацаванне і рэалізацыя комплекса мераў з мэтай аховы аўтарскіх правоў
- прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў у судовых справах, датычных аб'етаў аўтраскага права і сумежных правоў