ЗНАКІ ЕЎРАЗВЯЗА
Галоўная старонка | ПАСЛУГІ | ЗНАКІ ЕЎРАЗВЯЗА
ЗНАКІ ЕЎРАЗВЯЗА
Галоўная старонка | ПАСЛУГІ | ЗНАКІ ЕЎРАЗВЯЗА
Пры дапамозе таварных знакаў фірма змяняецца з «нябачнай» ў фірму, якую распазнаюць на рынку. Знак з’яўляецца нематэрыяльным актывам фірмы, які мае ключавое значэнне для гаспадарчай дзейнасці. Прынцыпова, без уласнага таварнага знака фірма ў сённяшнім свеце не існуе.
Таварны знак – гэта асноўны інструмент аховы і адрознення сваіх тавараў ці паслугаў ад тавараў/паслугаў іншых фірмаў. Гэта эфектыўны сродак будавання сваёй рынкавай перавагі.
ТАВАРНЫ ЗНАК
Таварным знакам з’яўляецца кожнае азначэнне, якое можна выразіць графічна і якое спрыяе адрозненню тавараў або паслугаў адной асобы ад аднародных тавараў ды паслугаў іншых асобаў.
Таварныя знакі дапамагаюць:
- прадухіліць парушэнні іншымі асобамі назвы Вашай фірмы або гандлёвых марак, а таксама іх падробку;
- абараніцца ад абвінавачванняў у парушэнні чужых правоў да назваў фірмаў або гандлёвых марак;
- прадухіліць пагаршэнне іміджу Вашага знака ў выніку ўвядзення на рынак тавараў/паслугаў канкурэнтаў горшай якасці пад ідэнтычнай/аналагічнай назвай;
- не дапусціць да крадзяжу Вашай ідэі як назваць/азначыць тавары/паслугі;
- заблакаваць наплыў больш танных, але якасна горшых тавараў канкурэнтаў пад аналагічнай назвай;
- перашкодзіць увядзенню на рынак тавараў/паслугаў канкурэнтам са значна большымі магчымасцямі;
- зліквідаваць неабходнасць кожны раз нанова даказваць свае правы да назвы фірмы/гандлёвых марак;
- адчувальна скараціць час судовага справаводства і знізіць судовыя выдаткі
Дадатковыя магчымасці, якія ствараюць таварныя знакі:
- аснова маркетынгу і будовы іміджу гандлёвай маркі
- правы на таварныя знакі перадаюцца ў спадчыну і іх можна саступіць (прадаць, дараваць, абмяняць, даць у залог/заклад)
- знакі, у якасці складнікаў фірмовых актываў павышаюць вартасць фірмы і могуць быць прадметам укладу, падставай атрымання фінансавання, прадметам забеспячэння абавязацельстваў (напр. крэдытных)
- крыніца дадатковых прыбыткаў: ліцэнзія, франшыза
- спосаб зніжэння падаткавых абкладанняў: арэнда, уклад
- пры прызнанні знака агульнавядомым, ахова яго ў значнай ступені выходзіць па-за межы тавараў/паслугаў, для якіх знак быў зарэгістраваны
Таварныя знакі рэгіструюцца для абазначэння канкрэтных тавараў/паслугаў, якія ўпарадкаваныя згодна з Міжнароднай Класіфікацыяй Тавараў ды Паслугаў (г.зв. Ніццкая Класіфікацыя) у выбраных класах (1-34 – таварныя класы, 35-45 – паслугавыя класы). На рынку могуць суіснаваць тавары з такой самай назвай, але з іншым прызначэннем (напр. не будзе канфлікту паміж ідэнтычнымі/падобнымі знакамі, калі адзін з іх з’яўляецца маркай марозіва, а другі – маркай грузавікоў). Толькі ў выпадку агульнавядомых знакаў ахова можа распаўсюджвацца таксама на тавары/паслугі не згаданыя ў пераліку тавараў/паслугаў зарэгістраванага знака (напр. Nivea, Атлант, Pampers, Coca Cola, Mercedes, Санта-Брэмар, Philips, Nike, Reebok іг.д.).
Таварныя знакі можна зарэгістраваць у межах:
- нацыянальнай працэдуры – на тэрыторыі канкрэтнай краіны:
- Патэнтнае Ведамства Польшчы
- адпаведныя нацыянальныя ўстановы ў іншых краінах
- рэгіянальнай працэдуры – на тэрыторыі канкрэтнага рэгіёну
- Бюро Гарманізацыі Ўнутранага Рынку ў Еўразвязе (OHIM)
- Бюро Інтэлектуальнай Уласнаці Бенілюкса (BOIP)
- Афрыканская Арганізацыя Прамысловай Уласнасці (ARIPO)
- Афрыканская Арганізацыя Інтэлектуальнай Уласнасці (OAPI)
- міжнароднай працэдуры – на тэрыторыі краін указаных у заяве:
- Сусветная Арганізацыя Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO)
Працэдура рэгістрацыі знака доўжыцца:
- у рамках нацыянальнай працэдуры – каля 1.5 гады
- у рамках рэгіянальнай працэдуры – каля 1 года
- у рамках міжнароднай працэдуры – каля 1-1.5 гадоў
Ахова таварнага знака распаўсюджваецца на тэрыторыю краінаў, заяўленых на рэгістрацыю, пачынаецца ад даты падачы заявы ў адпаведным патэнтным ведамстве, і доўжыцца «вечна», пры ўмове падачы ў адпаведных тэрмінах своечасова аплачаных хадайніцтваў аб падаўжэнні права на знак.
Мы распазнаем патрэбы ды праблемы нашых Кліентаў і вырашаем іх згодна з патрабаваннямі рынку наступным чынам:
- юрыдычна-патэнтныя кансультацыі для фізічных ды юрыдычных асобаў у сферы таварных знакаў (выбар, ахова, парушэнні, абарона)
- пошук па таварных знаках (праверка на тоеснасць з раней зарэгістраванымі/заяўленымі таварнымі знакамі) Польшчы, Еўразвяза і іншых выбраных краінах свету
- афармленне заяваў і правядзенне рэгістрацыйнай працэдуры да атрымання канцавога рашэння адпаведнага патэнтнага ведамства:
- непасрэдна перад Польскім Патэнтным Ведамствам (UPRP),
- непасрэдна перад Бюро Гарманізацыі Ўнутранага Рынку ў Еўразвязе (OHIM),
- непасрэдна перад Сусветнай Арганізацыяй Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO)
- пры дапамозе партнёрскіх кампаній у выбраных краінах свету
- ажыццяўленне канверсіі знакаў Еўразвяза на нацыянальныя таварныя знакі – пераўтварэнне заявы на рэгістрацыю таварнага знака Еўразвяза (напр. пры адмове яго рэгістрацыі) ў нацыянальныя заявы (ад 1 да 28) з захаваннем прыярытэту таварнага знака Еўразвяза.
- перапіска з экспертызай – апрацоўка і накіроўванне адказаў на папярэднія адмовы ў рэгістрацыі таварных знакаў у межах нацыянальнай і мадрыдскай працэдур
- дазор тэрмінаў з мэтай падаўжэння дзеяння таварнага знака на чарговыя 10 гадоў (нацыянальныя, рэгіянальныя, міжнародныя знакі)
- маніторынг рэестраў паасобных патэнтных ведамстваў (нацыянальных / рэгіянальных) з пункта гледжання парушэння канкрэтных таварных знакаў
- ацэньванне вартасці таварных знакаў, назваў фірмаў
- ліцэнзаванне і перадача таварных знакаў, у тым правоў да твораў апрацаваных работнікамі ў межах працоўных абавязкаў
- прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў па справах парушэння, выканання і кіравання правамі таварных знакаў перад:
- Патэнтным Ведамствам Польшчы (UPRP),
- Абласнымі Адміністрацыйнымі Судамі (WSA),
- Вярхоўным Адміністрацыйным Судом (NSA),
- судамі агульнай юрысдыкцыі, у тым ліку перад Вярхоўным Судом,
- Судом па справах таварных знакаў і ўзораў Еўразвяза,
- Бюро Гарманізацыі Ўнутранага Рынку ў Еўразвязе (UHRW/OHIM),
- Судом Еўразвяза (CJEU)
- Сусветнай Арганізацыяй Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO)
- прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў у грамадзянскіх і крымінальных працэсах датычных парушэнняў таварных знакаў і несумленнай канкурэнцыі