ПРАМЫСЛОВЫЯ ЎЗОРЫ
Галоўная старонка | Паслугі | ПРАМЫСЛОВЫЯ ЎЗОРЫ
ПРАМЫСЛОВЫЯ ЎЗОРЫ
Галоўная старонка | Паслугі | ПРАМЫСЛОВЫЯ ЎЗОРЫ
Паняцце «дызайн» абнавіла і ўмацавала сваю значнасць у ХХІ стагоддзі, пры чым не толькі з-за яго артыстычных уласцівасцяў, а перш за ўсё за яго рынкавую вартасць. Узор, выява, форма, выгляд, аранжыроўка, структура, матэрыял прадукту, лагатып, упакоўка, графічны сімвал, шрыфт – усе гэтыя (і не толькі) паняцці злучаюцца ў адным.
Як акрэсліць дызайн з пункту гледжання аб’ектаў прамысловай уласнасці? Прынцыпова, гэта нішто іншае як…
ПРАМЫСЛОВЫ ЎЗОР
а тым самым, гэта кожнае новае і арыгінальнае мастацкае або мастацка-канструктарскае рашэнне вырабу, якое вызначае яго знешні выгляд, пры чым пад паняццем вырабу разумеецца прадмет прамысловай або саматужнай вытворчасці.
Прамысловыя ўзоры дапамагаюць:
- прадухіліць капіяванне, падробку і ўвядзенне канкурэнтамі на рынак тавараў, якія запакаваныя або выглядаюць ідэнтычна ці падобна да ступені змяшэння з Вашым арыгіналам
- абараніцца ад абвінавачванняў у парушэнні чужых правоў да выгляду вырабаў або ўпаковак
- прадухіліць пагаршэнне іміджу Вашай фірмы/Вашага ўзору ў выніку ўвядзення канкурэнтамі на рынак тавараў тоесных з Вашымі, але якасна горшых
- не дапусціць да крадзяжу Вашай арыгінальнай задумы як мае выглядаць тавар або яго ўпакоўка
- заблакаваць наплыў падобных да Вашых, але больш танных ды якасна горшых тавараў канкурэнтаў
- перашкодзіць увядзенню на рынак тоесных/падобных тавараў канкурэнтам са значна большымі магчымасцямі
- зліквідаваць неабходнасць кожны раз нанова даказваць свае правы да узору – вонкавага выгляду тавара/упакоўкі
- адчувальна скараціць час судовага справаводства і знізіць судовыя выдаткі
Дадатковыя магчымасці, якія ствараюць прамысловыя ўзоры:
- аснова маркетынгу і будовы іміджу фірмы, якая клапоціцца аб сучасным дызайне / мастацкім канструяванні
- правы на прамысловыя ўзоры перадаюцца ў спадчыну і іх можна саступіць (прадаць, дараваць, абмяняць, даць у залог/заклад)
- прамысловыя ўзоры, у якасці складнікаў фірмовых актываў павышаюць вартасць фірмы і могуць быць прадметам укладу, падставай атрымання фінансавання, прадметам забеспячэння абавязацельстваў (напр. крэдытных)
- крыніца дадатковых прыбыткаў: ліцэнзія, франшыза – магчымасць увядзення прадуктаў на рынкі, якія дагэтуль былі для Вас недаступнымі
- спосаб зніжэння падаткавых абкладанняў: арэнда, уклад
- узмацненне адметнасці фірмы і яе знаку праз іх злучэнне з прамысловым узорам – прыстасаванне прадукту да рынкавага попыту, стварэнне новага іміджу фірмы, знаходжанне і стварэнне новых рынкавых нішаў
Ахова прамысловага ўзору ахоплівае тэрыторыю краін указаных у заяве на рэгістрацыю (Польшча, Еўразвяз, выбраныя краіны – сябры Гаагскага пагаднення, іншыя краіны), доўжыцца ад даты атрымання заявы Патэнтным Ведамствам, даўжыня аховы залежыць ад заканадаўства асобных краін – напр. у Польшчы і Еўразвязе максімальная працягласць аховы ўзору складае 25 гадоў, пры ўмове падачы ў адпаведных тэрмінах (у Польшчы і ЕЗ – 5-гадовых) своечасова аплачаных хадайніцтваў аб падаўжэнні права.
Мы распазнаем патрэбы ды праблемы нашых Кліентаў і вырашаем іх згодна з патрабаваннямі рынку наступным чынам:
- юрыдычна-патэнтныя кансультацыі для фізічных ды юрыдычных асобаў у сферы прамысловых узораў (выбар, ахова, парушэнні, абарона), у тым ліку ініцыяванне палітыкі аховы мастацкага канструявання
- пошук па прамысловых узорах (праверка на тоеснасць з раней зарэгістраванымі прамысловымі ўзорамі) Польшчы, Еўразвяза і іншых выбраных краінах свету
- афармленне заяваў і правядзенне рэгістрацыйнай працэдуры да атрымання канцавога рашэння адпаведнага патэнтнага ведамства:
- непасрэдна перад Польскім Патэнтным Ведамствам (UPRP),
- непасрэдна перад Бюро Гарманізавання Ўнутранага Рынку ў Еўразвязе (OHIM),
- непасрэдна перад Сусветнай Арганізацыяй Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO)
- пры дапамозе партнёрскіх кампаній у выбраных краінах свету
- дазор тэрмінаў з мэтай падаўжэння дзеяння прамысловых узораў (нацыянальныя, рэгіянальныя, міжнародныя)
- маніторынг рэестраў паасобных патэнтных ведамстваў (нацыянальных / рэгіянальных) з пункта гледжання парушэння канкрэтных прамысловых узораў
- ацэньванне вартасці прамысловых узораў
- ліцэнзаванне і перадача прамысловых узораў, у тым правоў да твораў апрацаваных работнікамі ў межах працоўных абавязкаў
- прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў па справах парушэння, выканання і кіравання правамі прамысловых узораў перад:
- Патэнтным Ведамствам Польшчы (UPRP),
- Абласнымі Адміністрацыйнымі Судамі (WSA),
- Вярхоўным Адміністрацыйным Судом (NSA),
- судамі агульнай юрысдыкцыі, у тым ліку перад Вярхоўным Судом,
- Судом па справах таварных знакаў і ўзораў Еўразвяза,
- Бюро Гарманізавання Ўнутранага Рынку ў Еўразвязе (OHIM),
- Судом Еўразвяза (CJEU)
- Сусветнай Арганізацыяй Інтэлектуальнай Уласнасці (WIPO)
- прадстаўленне інтарэсаў Кліентаў у грамадзянскіх і крымінальных працэсах датычных парушэнняў праў прамысловых узораў,
- сведчым паслугі па апрацоўцы фотаздымкаў з мэтай далейшага іх выкарыстання ў хадайніцтвах аб рэгістрацыі ўзораў.